Беларусы змогуць прагаласаваць за прадстаўніцу сваёй краіны на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2019» Лізавету Міснікаву ў інтэрнэце, паведаміла БЕЛТА кіраўнік прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

«Згодна з правіламі галасавання, можна будзе выбраць ад трох да пяці артыстаў, якія спадабаліся, у тым ліку і прадстаўніка сваёй краіны. Падтрымаць маладых выканаўцаў у інтэрнэце, праглядзеўшы відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў на афіцыйным сайце форуму, і аддаць свой голас можна будзе ў адзін клік з камп'ютара, планшэта або мабільнага тэлефона», - расказала Святлана Смалонская-Краскоўская.

Галасаванне гледачоў пачнецца за некалькі дзён да фіналу і прадоўжыцца да пачатку самога канцэрта 24 лістапада.

«Затым, пасля жывога выступлення ўсіх канкурсантаў, магчымасць прагаласаваць зноў стане даступнай. Вынікі глядацкага галасавання будуць суміраваны з вынікамі выбару нацыянальнага журы ад кожнай з краін-удзельніц - і такім чынам вызначыцца трыумфатар гэтага конкурсу», - адзначыла кіраўнік прэс-службы. Такі механізм галасавання ўведзены Еўрапейскім вяшчальным саюзам у 2017 годзе.

Дзіцячае «Еўрабачанне-2019» пройдзе 24 лістапада ў польскім горадзе Глівіцэ. Прадстаўніца Беларусі выканае на конкурсе кампазіцыю «Попельны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0