Кіраўніком Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны прызначаны былы мэр Луганска, экс-губернатар Луганскай вобласці Аляксей Данілаў. Указ падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Прызначыць Данілава Аляксея Мячеслававіча сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны», — гаворыцца ва ўказе.

Раней Зяленскі падпісаў заяву аб адстаўцы Аляксандра Данілюка з пасады сакратара РНБА.

Зяленскі звольніў кіраўніка Рады нацыянальнай бяспекі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0