У міліцыю 2 кастрычніка звярнуліся жыхар адной з вёсак Гродзенскага раёна, які паведаміў што 16-17 ліпеня з гаспадарчай пабудовы былі выкрадзены 10 гусей, паведамляе СК.

На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Устаноўлена, што злачынства мог учыніць 50-гадовы жыхар суседняга Бераставіцкага раёна. У ходзе ператрусу ў яго вярнулі сем гусей, якіх вярнулі гаспадару. Таксама мужчына растлумачыў, што адна гусь сдохла, а дзвюх з'ела ліса.

Падазраваны затрыманы. Раней ён неаднаразова судзімы за крадзяжы, крадзеж, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. У 2007 годзе мужчына ўжо быў асуджаны за крадзеж дзвюх індычак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0