У Парыжы мужчына здзейсніў узброены напад на паліцэйскі ўчастак, размешчаны на востраве Сіце. Пра гэта паведамляе BFM TV, інфармацыю пра атаку пацвярджае Reuters.

Па дадзеных тэлеканала, мужчына нанёс нажавыя раненні супрацоўнікам паліцыі. Адзін з сілавікоў адкрыў агонь і забіў нападніка.

Пры нападзе загінулі як мінімум чатыры чалавекі — усе яны былі супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

На месца здарэння выехалі пракурор Парыжа і міністр унутраных спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0