Брусэльскі карэспандэнт Свабоды Рыкард Юзьвяк высьветліў у сваіх крыніцаў у кулюарах кіроўных органаў Эўразьвязу, у чым сапраўдная прычына адмены візыту ў Менск вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыкі Магерыні, піша Радыё Свабода.

Юзьвяк кажа: «Візыт Магерыні быў скасаваны ўчора ўвечары. Прадстаўнікі Эўразьвязу вінавацяць у гэтым Лукашэнку. Яны сказалі мне, што ён знаходзіцца за мяжой і што ён там затрымаецца, таму яго ня будзе ў Менску, калі там зьбіралася быць Магерыні. Паводле іх, гэта ён скасаваў візыт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?