Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі шчыра імкнецца скончыць вайну на Данбасе.

«Я не ведаю на колькі моцныя тыя, хто супраць урэгулявання (сітуацыі на Данбасе — Рэд.). Асабліва на аснове мінскіх дамоўленасцей. Запыт грамадства на ўрэгуляванне відавочны. Перш за ўсё, на аснове гэтага запыту спадар Зяленскі так пераканаўча выйграў выбары», — сказаў прэзідэнт Расіі.

«Людзі чакаюць вырашэння гэтага пытання ва Украіне. І калі ў яго хопіць палітычнай мужнасці і сілы давесці гэта да канца, я думаю, што ён умацуецца як сумленны палітык і мужны, здольны дамагацца прынятых рашэнняў. Я думаю, што ён шчыра хоча гэта зрабіць. Гэта яго шчырае імкненне», — адзначыў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0