«Мы зрабілі тое, што павінны былі зрабіць Усе павінны ведаць, што апазіцыя сваіх у бядзе не кідае», — заявіў пасля заканчэння акцыі ў падтрымку арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, што прайшла ў Мінску, каардынатар ініцыятывы «Хартыя’97» Зміцер Бандарэнка.

У 18 гадзін 16 лютага прыкладна 100 чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы. Яны сталі ў ланцужок уздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі прадпрымальнікаў, якія былі затрыманыя 8 лютага. Мітынгоўцы разгарнулі транспарант з надпісам «Не палітычнаму тэрору!» і запалілі свечкі.

У акцыі бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Аляксандр Казулін, Мікалай Статкевіч, Цімох Дранчук, Зміцер Каспяровіч, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывісты ініцыятывы «Хартыя’97» Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў, удзельнікі працэсу па «справе чатырнаццаці». Дэманстранты скандавалі «Свабоду палітвязням!», «Жыве Беларусь!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?