Учора ля амбасады Беларусі ў Маскве прайшоў пікет супраць палітычных рэпрэсій. Акцыю зладзіла адна дзяўчына — грамадзянка Расеі Валянціна Чубарава — і два снегавікі.

Грамадская актывістка трымала ў руках плакат «У Беларусі чатыры апазыцыянеры ў турмах, 3 — у арміі… І гэта «адліга»?!» Снегавіковая група падтрымкі, ўзброеная бел‑чырвона‑белымі сцяжкамі, разгарнула расцяжку «Бацька — адмарозак». Падчас пікету Валянціна раздавала мінакам лістоўкі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Неўзабаве да пікету падышоў чалавек у цывільным, які заявіў, што расцяжка «Бацька — адмарозак» абражае яго і прэзідэнта. У доказ сваіх словаў ён прад’явіў беларускі пашпарт, пасля чаго забраў расцяжку. Абышлося без затрыманняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?