Працаўнікі Бараўлянскага спецлясгаса сёння высаджвалі дэкаратыўныя кусты каля ўваходаў у некропаль.

Паўтара дзясятка работнікаў прыехалі на пяці аўтамабілях і фургонах. Інструменты і саджанцы яны падвезлі ў мемарыял на возіках. За працамі зводдаль назіралі дзве асобы ў цывільным моцнага целаскладу. 

Брызгліну высадзілі ўздоўж дарожак каля ўваходаў і групамі на прагалінах каля ўваходаў. Побач з залітым вадою нізком пасадзілі вярбінкі.

Каля брамак таксама пасадзілі кусты каліны, на якой вісяць вялікія чырвоныя гронкі ягад.

Курапаты. Дзікая яблыня.

Курапаты. Дзікая яблыня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0