Сёння Парк высокіх тэхналогій стаў вялікай прэзентацыйнай пляцоўкай для новых медыцынскіх праектаў. Дырэктар ПВТ Усевалад Янчэўскі паказаў перадавыя распрацоўкі першаму намесніку прэм'ер-міністра Аляксандр Турчыну і кіраўніцтву Міністэрства аховы здароўя.

Усевалад Янчэўскі і Аляксандр Турчын. Фота прэс-службы ПВТ.

Усевалад Янчэўскі і Аляксандр Турчын. Фота прэс-службы ПВТ.

Удзельнікі выставы маглі пратэставаць IT-рашэнні, якія былі прадстаўлены ў бізнэс-інкубатары парку. Янчэўскі запусціў медыцынскі 3D-прынтар — «лічбавага стаматолага». За час мерапрыемства станок раздрукаваў неабходныя імпланты для працы лекара.

Прадстаўнікам Міністэрства аховы здароўя паказалі праекты ПВТ, якія ствараюцца ў калабарацыі з лекарамі. Стартап Skinive выкарыстоўвае нейрасеціва для вызначэння праблемных участкаў скуры з дапамогай камеры смартфона. Распрацоўка дапамагае ў выяўленні рызык анкалагічных захворванняў і накіроўвае інфармацыю аб трывожных сімптомах спецыялістам.

На адным са стэндаў ўдзельнікі пратэставалі шлем віртуальнай рэальнасці, які выкарыстоўваюць для рэабілітацыі дзяцей з ДЦП. Тэхналогію стартапа GKeyLab таксама плануюць выкарыстоўваць для лячэння шызафрэніі.

Медыкаў зацікавіў нейранавігатар для хірургаў ад кампаніі Promwad. Спецыяльная станцыя дазваляе мінімізаваць хірургічнае ўмяшанне, больш дакладна кантраляваць і планаваць аперацыйныя працэсы, а таксама павысіць прадуктыўнасць лекара.

Усяго ў Парку высокіх тэхналогій было прадстаўлена больш за 10 інавацыйных праектаў: ​​змяшаная рэальнасць у траўматалогіі (Voka.io), гульнявы дадатак для барацьбы з дэпрэсіямі (Goodville), мабільны кардыяманітор (Cardio X), сканар са штучным інтэлектам (Aibion), электронны стэтаскоп (Healthy Networks), нейрагарнітура (PigPug). Спецыяльна для дэлегацыі правялі трэніроўку па нейрафітнэсе.

Пасля тэхналагічнай выставы ПВТ і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Размова працягнулася ў нефармальнай абстаноўцы, дзе былі абмеркаваныя сумесныя IT-праекты для аховы здароўя. Парк прадставіў карту медыцынскіх IT-кампаній Беларусі. За апошнія некалькі гадоў колькасць новых рашэнняў у гэтай сферы павялічылася ў некалькі разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0