04.10.2019 / 22:12

Камуніст Клішэвіч паскардзіўся ў выбарчую камісію на Канапацкую: На пікеце мяне ў мегафон называлі хуліганам ВІДЭА 28

Ганна Канапацкая, якая спрабуе другі раз трапіць у парламент і збірае подпісы, атрымала ад выбарчай камісіі папярэджанне за парушэнне заканадаўства. 

«Прадметам абмеркавання была скарга вылучэнца ад БРСМ (Сяргея Клішэвіча — «НН») па факце агучвання сябрам маёй ініцыятыўнай групы інфармацыі аб зладжанай Клішэвічам бойцы на адкрыцці помніка Леніну ля прахадной МТЗ», — паведаміла Канапацкая і рытарычна спыталася ў аўдыторыі, ці «мусяць выбарцы ведаць усю праўду пра чалавека, які нават не кандыдат, каб прыняць рашэнне, ставіць за яго свой подпіс ці не?»

Тут маецца на ўвазе векапомны факт агрэсіі Клішэвіча да Дашкевіча і кампаніі, якія прыйшлі зрываць урачыстае адкрыццё помніка Леніну ў 2016-м.

Сяргей Клішэвіч — вылучэнец ад БРСМ і Камуністычнай партыі.

Чытайце: Група моладзі сарвала адкрыццё помніка Леніну каля МТЗ ФОТА, ВІДЭА

Але што пра гэта кажа сам Клішэвіч? 

На зварот «Нашай Нівы» ён даслаў у рэдакцыю відэа, якое і стала падставай да вынясенне папярэджання: на ім відаць, як чалавек з партрэтам Канапацкай крычыць у гукаўзмацняльнік пра тое, што «хуліган імкнецца ва ўладу». 

«Заявілі пра мае нібыта хуліганскія дзеянні. Але я патлумачу наконт таго выпадку на адкрыцці помніка, — кажа Клішэвіч. — Было афіцыйнае мерапрыемства па ініцыятыве ветэранаў Трактарнага заводу, узгодненае з усімі органамі ўлады, я быў адным з арганізатараў. У гэты час Дашкевіч выскачыў на помнік і пачаў выкрыкваць прамовы на адрас ветэранаў працы, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія там прысутнічалі таксама. Я не магу стаяць у баку, калі абражаюць людзей працы. Я ўжыў дзеянні супраць ягоных дзеянняў. І хуліганства ў маіх дзеяннях не было — гэта юрыдычна зафіксавана, мяне не судзілі за хуліганства, а вось дзеянням Дашкевіча была дадзена ацэнка ў судзе. У такім разе сцвярджаць, што я хуліган — гэта падманваць людзей, гэта парушэнне 155 артыкула Выбарчага кодэксу. Прыкра, што дзейны дэпутат парушае законы».

Але ж Дашкевіч крычаў толькі безадраснае слова «ганьба»?

«Каму ганьба? Ветэранам працы, якія стварылі завод, што прыносіць нам вялікія грошы? Леніну? Я бачу абразу людзей, якія там сабраліся, а не Леніну. Сёння я б паступіў гэтак жа», — запэўнівае камуніст.

NN.by

75
mikola ramanau / Адказаць
04.10.2019 / 22:16
Dobra skazau. Udaczy !
20
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
04.10.2019 / 22:57
Скажы дзякуй, што ня х*....сам. 
17
Дед Мороз / Адказаць
05.10.2019 / 00:20
мутный в ноль :)
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру