У Глыбокім мужчына напаў з нажом на свайго прыяцеля - дальнабойніка, следчыя высвятляюць абставіны замаху, піша Следчы камітэт.

Двое знаёмых вырашылі паехаць у Літву. Адзін з іх працаваў там дальнабойнікам, а другі папрасіў узяць яго з сабой. Мужчыну неабходна было зарабіць грошай, каб вярнуць яму доўг.

Інцыдэнт адбыўся ў Глыбокім сёння каля 5.00. Знаходзячыся ў аўтамабілі дальнабойніка падчас руху, 24-гадовы мужчына нанёс знаёмаму ўдар нажом. Пасля таго, як 28-гадовы пацярпелы пакінуў аўтамабіль, прыяцель стаў яго пераследваць і нанёс яму яшчэ адзін удар. Пацярпелы актыўна супраціўляўся, таму здолеў выжыць.

Завялі крымінальную справу.

Пацярпелы шпіталізаваны, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0