Беларусы ў студзені-верасні 2019 года прадалі валюты на $588 млн больш, чым купілі, паведамляе БелТА.

За дзевяць месяцаў фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $7 млрд 218,1 млн у эквіваленце, набылі — $6 млрд 629,7 млн. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $588,4 млн.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі прадалі замежнай валюты на $16 млрд 171 млн у эквіваленце, купілі на $15 млрд 651,3 млн.

Нерэзідэнты Беларусі за студзень-верасень прадалі валюты на $647,5 млн у эквіваленце, набылі — $196 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0