У Якуціі на Нюрбінскім горна-ўзбагачальным камбінаце здабылі ўнікальны двайны алмаз.

У знаходкі незвычайная структура: усярэдзіне аднаго алмаза свабодна перамяшчаецца яшчэ адзін крышталь. Такім чынам, каштоўны камень нагадвае матрошку.

Гэта першы падобны алмаз за гісторыю сусветнай алмазаздабычы. Яго ўзрост можа складаць больш за 800 мільёнаў гадоў. Важыць камень усяго 0,62 карата, вага ўнутранага алмаза — 0,02 карата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0