У Гродне мужчыну пабілі каля начнога клуба, вывезлі ў багажніку за горад і пакінулі ў прыдарожнай канаве, паведамляе міліцыя.

Каля 5.00 4 кастрычніка на ганку начнога клуба на вуліцы Ажэшка, паміж двума наведвальнікамі завязалася бойка. Пасля нядоўгачасовай размовы 27-гадовы мужчына ўдарыў 34-гадовага апанента, які ў выніку ўпаў з прыступак. Пасля гэтага крыўдзіцель зацягнуў пацярпелага ў багажнік свайго аўто, вывез за горад і пакінуў у прыдарожнай канаве каля вёскі Чашчаўляны.

У міліцыю пра здарэнне паведаміў сведка інцыдэнту. Ён таксама апісаў прыкметы аўтамабіля. Пацярпелага міліцыянеры знайшлі каля канавы, ён спаў. Сур'ёзных пашкоджанняў мужчына не атрымаў.

Завадатай канфлікту вярнуўся ў клуб, дзе яго затрымалі праваахоўнікі. Завялі крымінальную справу па ч.1 ст.183 (незаконнае пазбаўленне волі) КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0