Фота Андрэя Смолія, facebook.com

Фота Андрэя Смолія, facebook.com

На галоўнай плошчы Кіева 6 кастрычніка прайшла акцыя «Спынім капітуляцыю», накіраваная супраць прыняцця Украінай «формулы Штайнмаера».

Так называецца комплекс мер па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе, які прадугледжвае, што Украіна прадаставіць асаблівы статус самаабвешчаным ДНР і ЛНР пасля таго, як на іх тэрыторыі пройдуць выбары, прызнаныя АБСЕ. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пагадзіўся прыняць «формулу Штайнмаера» 1 кастрычніка. Пасля гэтага ў Кіеве і іншых гарадах Украіны пачаліся пратэсты. Сённяшняя акцыя ў Кіеве стала самай шматлікай за тыдзень — па ацэнцы кіеўскай паліцыі на 14:00, у ёй узялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0