Найлепшы вынік у Максіма Недасекава (4-е месца, скачкі ў вышыню), фота з сайта Прэсбола

Найлепшы вынік у Максіма Недасекава (4-е месца, скачкі ў вышыню), фота з сайта Прэсбола

З чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы беларусы вяртаюцца без узнагародаў.

У апошні дзень спаборніцтваў надзеі былі звязаныя з Настассяй Мірончык-Івановай (скачкі ў даўжыню) і Эльвірай Герман (100 м з бар'ерамі). Аднак Настасся заняла 5-е месца, а Эльвіра не прабілася ў фінал.

Найлепшымі ў камандзе былі таксама Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню, 4-е месца), Вольга Мазуронак (марафон, 5-е месца).

Два гады таму, на ЧС у Лондане, у беларусаў таксама не было медалёў. Не было іх і ў 2013 г. А ў Пекіне-2015 былі золата і бронза. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0