Партал Life паказаў у дзень нараджэння прэзідэнта Расіі рэпартаж пра тое, як Уладзімір Пуцін гуляе па сібірскай тайзе і ўздымаецца на горную вяршыню.
На кадрах відаць, як прэзідэнт Расіі ў кампаніі міністра абароны Сяргея Шайгу збірае грыбы ў сібірскаму лесе, катаецца за рулём уседарожніка па тайзе, ладзіць пікнік ля вогнішча, уздымаецца на вяршыню гары, каб палюбавацца Енісеем.
У панядзелак Пуціну спаўняецца 67 гадоў. Такія рэпартажы паказваюць напярэдадні дня нараджэння Пуціна не першы год.