У аўторак пераважна па паўночнай палове пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам).
Ноччу на большай частцы замаразкі 0..- 4°С, днём ад + 3°С па поўначы да + 10°С на поўдні краіны. У Мінску +5.. +7°С
У сераду на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Ноччу +1.. + 8°С, максімальная днём ад + 7°С па ўсходзе да + 14°С па захадзе краіны. У Мінску — +10.. +12°С
10 кастрычніка, у чацвер, кароткачасовыя дажджы. Днём +7 + 14°С. У Мінску +8.. 10°С.
У пятніцу будзе такое ж надвор'е. А вось у суботу стане крыху цяплей. Днём +9.. +16°С. У нядзелю +11.. +18°С, па поўдні да +21°С.
0
0
0
0
0
0