07.10.2019 / 12:38

«Глабальнае пацяпленне? У выпадку ядзернай вайны паміж Індыяй і Пакістанам тэмпература апусціцца на пяць градусаў» 16

«Пра экалогію. Даўно хацеў напісаць, але не хацеў гэтага рабіць у кантэксце хайпа вакол Грэты Тунберг. Гэта крыху іншае, чым соплі, — піша заснавальнік гомельскіх «Моцных навінаў» Пятро Кузняцоў. —

На працягу 2019 года канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам вакол правінцыі Кашмір абвастрыўся да максімальнага ўзроўня за апошнія дзесяцігоддзі. Пагроза паўнавартаснай вайны была (і застаецца) як ніколі рэальнай.

Разам з тым, абедзве краіны на дваіх маюць 150 ядзерных боегаловак. Абмен ядзернымі ўдарамі паміж гэтымі дзяржавамі не прывядзе да сусветнай ядзернай вайны — гэта не Расія і НАТА, ды і прадмет канфлікту лакальны.

Але нават лакальная ядзерная вайнушка з-за адной правінцыі прывядзе да згубы пары сотняў мільёнаў людзей, з улікам шчыльнасці насельніцтва ў той частцы зямнога шара.

А таксама, па прагнозах эколагаў, такі сцэнар прывядзе да таго, што ў атмасферу будзе выкінута прыкладна мільярдаў гэтак з 40 сажы, якія закрыюць Зямлю ад Сонца на некалькі гадоў. Далей, па прагнозах навукоўцаў, гэта выкліча глабальнае пахаладанне ў сярэднім на 5 градусаў па ўсёй планеце.

Што, у сваю чаргу, выкліча памяншэнне колькасці біямасы і, папросту кажучы, глабальны голад, яшчэ з некалькімі сотнямі мільёнаў ахвяраў на працягу як мінімум гадоў 5-7.

Не ведаю, ці трэба казаць пра тое, што пагроза «глабальнага пацяплення» ў параўнанні з гэтай пагрозай, па-першае, глупства, па-другое — сцэнар, рэальнасць якога яшчэ пакажа час. А вось тое, што сцэнар такой вайны паміж Індыяй і Пакістанам цалкам рэальны, па-мойму, сумневаў не выклікае.

Я не проста працую, я фактычна жыву ў інтэрнэце. На працягу года, падчас якога расло напружанне вакол Кашміра і краіны стаялі на парозе паўнавартаснай вайны, я не бачыў ніводнай навіны, што сусветная супольнасць занепакоена, не бачыў ніводнага пратэстуючага пад шведскім ці іншым парламентам, не бачыў хайпа ў фэйсбуку і слёз «мы ўсе памром».

Але фішка ў тым, што мяне гэта не здзіўляе. Зноў жа, жывучы ў інтэрнэце, я даўно зразумеў галоўную асаблівасць сучаснага лічбавага інфармацыйнага поля. У 90% выпадкаў майстэрскія маніпулятары насаджаюць тут для абмеркавання праблемы, якіх няма, каб не абмяркоўваць і не вырашаць праблемы, якія ёсць.

І хай далей свет абмяркоўвае «скрадзенае дзяцінства» шведскай дзяўчынкі з заможнай краіны і абыходзіць увагай тое, што рэальна пагражае гэтаму свету. Паверце, тыя, хто мыляць людзям вочы фэйкавымі пагрозамі, ад голаду і холаду не памруць. Памруць тыя, у каго, акрамя фэйсбуку і клавіш, больш за душой нічога няма. Нават крытычнага мыслення.

1
Мордехай В. / Адказаць
07.10.2019 / 12:58
Таму што гэта як блiзкi ўcход. Там заўжды кагосцi забiваюць, з таго чарговы iнцыдэнт нiкому нецiкавы. Клiкi патрабуюць экшну. Вось мiнулым годам усе пiсалi аб жоўтых жылетах - а зараз усе звыклiся ды забылicя. Пакуль там нечага не адбудзецца, не ўспамятаюць.

Модзi не можа кансалiдаваць самую этнiчна-рэлiгiйна-разнастайную нацыю ў свеце вакол хiнду-нацыяналiзма, таму патрэбны знешнi вораг.  Ва ўсходнiх правiнцыях змагаюцца з асобамi "бангладэшскага паходжання", высяляючы мiльёны людзей. А Кашмiр як перманентная гарачая кропка - выдатны трыгер.

Пакiстан, краiна з аграмаднай армiяй маладой працоўнай сiлы (сярэднi ўзрост насельнiцтва 25 гадоў), замест таго, каб адкрываць краiнц ды будаваць заводы ды офiсы сотнямi тысяч, як тыя Iндыя, знаходзiцца ў глыбокiм крызiсе. Фiнансы ў горшым стане з 1979. Офiс Iмран Хана ня можа нават за электрычнасць плацiць. Грамадскаму ўраду трэба быць ня меньш патрыятычным за ваенных, каб захоўваць парытэт улады ў краiне. Таму знешны вораг таксама патрэбны.

Будзе карыбскi крызiс у мiнiяцюры. Зноў жа гэта проксi-вайна Захада ды Кiтая.
4
Алег80 / Адказаць
07.10.2019 / 13:09
Нобеля хлопцу як выратавальніку планеты: як толькі планета пачынае перагравацца з-за СО2, дзе-нібудзь пасярод пустыні зладжваецца адзін-два невялікіх ядзерных выбуха, сажа ўздымаецца і засланяе сонца. Пару градусаў у мінус забяспечаны)
3
ВЛКСМ / Адказаць
07.10.2019 / 13:29
"Паверце, тыя, хто мыляць людзям вочы фэйкавымі пагрозамі, ад голаду і холаду не памруць. Памруць тыя, у каго, акрамя фэйсбуку і клавіш, больш за душой нічога няма. Нават крытычнага мыслення."- так они и сейчас то не бедствуют, живут в отдельных ылитных районах, в которых не встретишь нишчаснага бешенца, их детки не ходят в школы вместе с четкими ахмедами и махмудами, да и потребление свое они ограничивать, во имя спасения планеты, не собираются, разве что на камеру для показухи. А всякие Святые Греты , мультикульти и прочее это жвачка для быдла, чтоб доить было сподручней.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру