Дамоўленасці пра гэта дасягнулі асноўныя вытворцы. Унізараднік будзе да таго ж энергаэканомны.

17 мабільных аператараў і вытворцаў мабільных тэлефонаў у аўторак дасягнулі дамоўленасці пра стандартызацыі зараднікаў да большасці трубак да 2012 году.

Зараднікі стануць узаемазаменнымі. Зараднікам ад тэлефона адной маркі можна будзе жывіць любы іншы апарат.

Да ініцыятывы далучыліся LG, Motorola Inc., Nokia Corp., Samsung, Sony Ericsson ды іншыя кампаніі.

Мала таго, што унізараднік стане зручным для карыстальнікаў, ён мае быць яшчэ і эканамічны.

Эканомія электрыкі складзе да 50%.
Рэч у тым, што ён, у адрозненне ад цяперашніх мадэляў, не будзе смактаць ток, калі не падлучаны да тэлефона. Большасць цяперашніх спажываюць электрыку нават калі на іх няма тэлефона на зарадцы. Да таго ж, цяпер не ўсякі зараднік і тэлефон падаюць сігналы аб поўнай зарадцы батарэі.

Здавалася б, драбніцы, але ў сусветных маштабах гэта сапраўдны электравампірызм.

Больш за тое,

штогод агульная вага зараднікаў, выкінутых у свеце за непатрэбнасцю, складае 51 000 тон.
Гэта столькі смецця!

Карацей, суцэльныя плюсы і радасць, што жыццё не стаіць на месцы нават у часы крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?