У гэтым годзе адбудзецца «нармальны паўнавартасны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюз», заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей журналістам пасля адкрыцця форуму «Мінскі дыялог», піша Tut.by.

Адказваючы на ​​пытанне журналістаў, калі Аляксандр Лукашэнка наведае Еўрасаюз, Уладзімір Макей заявіў, што ў бліжэйшы час усе пра гэта даведаюцца.

— Прыйдзе час і з'ездзіць. Праз некаторы час вы даведаецеся пра гэта.

— У найбліжэйшы час адбудзецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрасаюз? — удакладнілі журналісты.

— Праз некаторы час. Я спадзяюся, у гэтым годзе мы здзейснім нармальны, паўнавартасны візіт, у тым ліку на прастору Еўрапейскага саюза, — сказаў Макей.

Кіраўнік МЗС зноў паўтарыў тое, што афіцыйны Мінск казаў не раз: візіт не павінен быць дзеля візіту.

— Візіт можа быць здзейснены, і гэта наш прынцыповы падыход, калі мы чакаем канкрэтных важных вынікаў ад гэтага візіту ў плане эканамічнага, гуманітарнага і іншага супрацоўніцтва. Таму візіт дзеля візіту — не самамэта, мы павінны рыхтаваць візіт, каб атрымаць канкрэтныя вынікі для Беларусі і краіны-партнёра.

На ўдакладняючае пытанне журналістаў, ці звязаны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў ЕС з падпісаннем пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, кіраўнік МЗС па-філасофску адзначыў, што «ўсё ў свеце ўзаемазвязана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0