Тры дзяўчыны і два хлопцы ў грыме Джокера выйшлі да гатэлю «Марыёт» з плакатам «Мы такія шчасьлівыя жыць у дыктатуры». У гатэлі праходзіць міжнародны форум «Мінскі дыялог». Заўтра на ім плануецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.

Адзін з удзельнікаў пікету Вячаслаў Касінераў патлумачыўпікет так: «Клоўны не мы, а тыя, хто трывае дыктатуру, супрацоўнічае з ёй». Касінераў, відаць мае на ўвазе, удзельнікаў канферэнцыі.

Далучыліся да пікета і ўдзельнікі суседняга пікета «Еўрапейскай Беларусі» з Максімам Вінярскім і Леанідам Кулаковым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?