Фота Надзеі Бужан
У сферы сусветнай бяспекі сёння нямала пытанняў, якія ўжо не проста наспелі, але і «пераспелі» і патрабуюць знайсці практычныя алгарытмы рашэння. Такое меркаванне выказаў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, адкрываючы форум «Мінскі дыялог», піша Tut.by
— Еўропа і Беларусь як яе неад'емная частка заўсёды асабліва востра адчувалі любы подых ветру міжнароднай бяспекі. А апошнія гады мы ўвогуле жывем пры пастаянным штармавым папярэджанні. Часы, калі на еўрапейскім кантыненце панаваў дух міру і здаровага партнёрства, вынесены парывамі геапалітычнай напружанасці і канфрантацыі, — сказаў Макей. — Часы аднабаковых перамог і паражэнняў «адышлі ў нябыт». І, як казаў Хэмінгуэй, пераможца не атрымлівае нічога.
На думку кіраўніка МЗС, сёння нельга адмовіцца ад Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці, не выклікаўшы крызісу даверу іншых мер раззбраення і ваенна-палітычнага даверу. Тым больш што будучыня Беларусі непарыўна звязана з бяспекай кантынента.
- На жаль, лёс распарадзіўся так, што будучыня Беларусі шмат у чым залежыць ад таго, ці змогуць нашы саюзнікі і партнёры дамовіцца паміж сабой. Па гэтай прычыне, выкарыстоўваючы ўсе магчымасці, Беларусь на ўсіх пляцоўках выступае за дыялог і адкрытае абмеркаванне праблемных пытанняў, - заявіў Макей.