Сустрэча можа адбыцца ў сераду ўвечары.

Пра гэта паведаміла НН сакратарка дэлегацыі Соня Сарторы. З яе словаў, адпаведнае запрашэнне маладфронтаўцам перадалі і чакаюць, што яны яго прымуць.

Яна запэўніла, што спатканне, пра якое прасіў лідэр Маладога Фронту, спачатку не меркавалася з прычынаў надзвычай загружанага графіку. Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прыехала ў Мінск, каб ацаніць палітычную сітуацыю ў краіне. Яе сябры, у тым ліку спецыяльны дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні, сустракаюцца з кіраўнікамі абедзвюх палатаў парламенту, міністрамі замежных справаў, інфармацыі, адукацыі, старшынямі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, генеральным пракурорам, прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта, лідэрамі палітычных партый апазіцыі, дэлегацыямі грамадзянскай супольнасці і Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Сустрэча з МФаўцамі, са словаў Сарторы, якая раней «не падавалася магчымай», была арганізаваная дзякуючы таму, што доўгае спатканне з лідэрамі БАЖу перанеслі з вечара серады на позні вечар панядзелка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?