07.10.2019 / 22:52

У Расіі захацелі знішчаць астэроіды ядзернымі бомбамі 3

Група расійскіх навукоўцаў прызнала бяспечным і эфектыўным выкарыстанне ядзерных прылад для знішчэння астэроідаў, паведамляе РИА Новости.

Паводле даследавання, астэроід неабходна знішчаць ядзернымі бомбамі падчас збліжэння з Зямлёй перад тым, як ён павінен будзе зваліцца на планету. Па словах навукоўцаў, гэта рэальна, але трэба выконваць шэраг пэўных умоў.

Па іх словах, гэты спосаб можа стаць крайнім варыянтам, калі немагчыма змяніць траекторыю астэроіда з дапамогай вывядзення на арбіту касмічнага апарата, які адхіліў бы нябеснае цела за кошт гравітацыі.

NN.by

1
Niemand / Адказаць
08.10.2019 / 00:51
Б..., забярьіце у' хворьіх запалкі!
0
Vox Populi / Адказаць
08.10.2019 / 08:43
Улічваючы колькасць аварый, пры стартах расійскіх ракетаносьбітаў, запусцяць такую ядерную, ды знішчаць свой касмадром цалкам... 
0
Вадзім / Адказаць
08.10.2019 / 09:07
Падобна, што фізіку яны па блокбастэрах вывучалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру