Актрысу Анастасію Заваратнюк выпісалі з бальніцы ў Маскве. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Mash.

Па дадзеных канала, Заваратнюк вывезлі з Еўрапейскага медыцынскага цэнтра, дзе яна знаходзілася апошні месяц. Ёй закрылі абслугоўванне па АМС і завяршылі лячэнне ў стацыянары.

Адзначаецца, што актрыса працягне лячэнне ў іншым месцы, пра што яе сваякі паведамілі дактарам клінікі. Зараз стан Заваратнюк ацэньваецца як цяжкі.

48-гадовай Анастасіі Заваратнюк дыягнаставалі рак мозгу зімой пасля таго, як у яе пачаліся моцныя галаўныя болі. 13 верасня стала вядома, што актрыса трапіла ў бальніцу ў вельмі цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0