Сацыяльная сетка Instagram вырашыла адмовіцца ад ўкладкі «Падпіскі», дзе можна ўбачыць апошнія лайкі, каментары і падпіскі карыстальнікаў.

Як паведамляе TechCrunch, Instagram абвясціў пра змены 7 кастрычніка, але канчаткова ўкладка знікне да канца гэтага тыдня. Пры гэтым некаторыя карыстальнікі яшчэ ў жніўні паведамлялі пра тое, што ў іх зніклі «Падпіскі».

Калі змены ўступяць у сілу, пры націсканні на значок сэрца будуць паказаны толькі дзеянні, звязаныя з акаўнтам карыстальніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0