08.10.2019 / 15:00

Беларускія вытворцы пераходзяць на пластыкавыя вокны з замкамі і ключамі 4

Спецыяльныя механізмы усталёўваюць без даплаты з мэтай абароны дзяцей ад выпадковых выпадзенняў і каб прадухіліць пранікненне рабаўнікоў. Тэндэнцыя актуальная як для Мінска, так і для рэгіёнаў.

Падыходы аконшчыкаў змяніліся пасля некалькіх выпадкаў падзення маленькіх дзяцей з вокнаў. Прычына многіх крыецца ў дзіцячай цікаўнасці і няўважлівасці бацькоў. Але праўда і ў тым, што вокны ПВХ лёгка адчыніць, і нават дзіця можа дацягнуцца да ручкі. Тое, што стваралася як элемент камфорту, стала праблемай для маладых сем'яў.

«У гэтым годзе праблема абароны дзяцей стала асабліва актуальнай. Некаторыя сем'і ўсталёўваюць сістэмы пасіўнай бяспекі, каб дзіця не магло самастойна адчыніць акно. Але тых, хто закрывае на гэта вочы, пакуль значна больш. Так што рашэнне знайшлі вытворцы: пачалі ўсталёўваць замкі і ручкі ў якасці бонуса, каб за іх не трэба было даплачваць. Цяпер гэта ўваходзіць у аконны камплект і не ўплывае на кошт», — пацвярджаюць у кампаніі «ОкнаХом».

Для абароны дзяцей выкарыстоўваюцца розныя механізмы. Гэта могуць быць ручкі з ўразнымі замкамі, «заглушкі» са здымнай ручкай або фіксатары з ключамі. Усё залежыць ад бюджэту, але, як правіла, дастаткова і самай простай камбінацыі — дзіця не зможа раскрыць яе сакрэт і ўзламаць. Яшчэ адзін спосаб — ставіць вокны з функцыяй «франтальнага праветрывання», якія дзіця не зможа расчыніць цалкам.

Сістэмы абароны таксама атрымліваюць распаўсюд у загарадных дамах для бяспечнай «зімоўкі». Справа ў тым, што звычайныя шклопакеты можна лёгка ўзламаць з вонкавага боку. Аднак пры аснашчэнні вокнаў адмысловымі элементамі супрацьузломнай фурнітуры задача становіцца цяжкавыканальнай: рабаўнік, вядома, можа разбіць шкло, але тады прыцягне ўвагу суседзяў ці парэжацца аб аскепкі.

NN.by

17
Перфекцыяніст / Адказаць
08.10.2019 / 15:41
Навошта наогул рабіць паваротныя створкі? Забараніць такую канструкцыю ў жылых шматпавярховіках на ўзроўні будаўнічых стандартаў!
2
Гена / Адказаць
09.10.2019 / 13:00
Перфекцыяніст, а мыць вокны як?
2
а608 / Адказаць
09.10.2019 / 15:26
у СТБ 939-2013 ужо 3 гады як уведзена гэта патрабаванне. няўжо ўсе 3 гады такія вокны рабілі замежнікі?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру