08.10.2019 / 15:09

Беларусь можа знізіць аб'ём імпарту газу з Расіі пасля запуску АЭС

Беларусь у 2020 годзе можа знізіць аб'ём імпарту газу з Расіі з улікам запуску ўласнай атамнай электрастанцыі, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, паведамляе БЕЛТА.

«Ён (аб'ём паставак у 2020 годзе. - Заўвага БЕЛТА) можа быць ніжэй таго аб'ёму, які будзе спажыты ў гэтым годзе - у раёне 20 млрд куб.м газу», - адзначыў Віктар Каранкевіч, каментуючы планы па імпарту расійскага газу ў 2020 годзе ў сувязі з запускам першага блока Беларускай АЭС.

Паводле яго слоў, работа па падрыхтоўцы адпаведнага кантракта цяпер вядзецца на ўзроўні суб'ектаў гаспадарання. «Магу сказаць толькі адно: у адпаведнасці з дамовамі, якія цяпер дзейнічаюць у газавай сферы, прадугледжваецца задавальненне ў поўным аб'ёме патрэбаў РБ ў прыродным газе. Гэта было і ў папярэдніх гадах, і будзе на 2020 год», - сказаў міністр.

Што тычыцца канкрэтнай лічбы паставак на наступны год, то Віктар Каранкевіч адзначыў, што яшчэ вядуцца адпаведныя разлікі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру