Карнегі-Хол, Метрапалітэн-музей, Чыкагскі інстытут мастацтваў, Бруклінская музычная акадэмія і Лінкальн-цэнтр апынуліся сярод тых арганізацый, якія ў апошнія гады атрымліваюць ахвяраванні ад заможных расіян і падкантрольных ім кампаній.

Напрыклад, Уладзімір Патанін з 2002 года з'яўляецца донарам і членам праўлення Музея Гугенхайма. Нядаўна ён перадаў у дар Цэнтру Кэнэдзі ў Вашынгтоне 6,45 мільёна долараў.

Леанід Міхельсон некалькі гадоў быў апекуном Новага музея на Манхэтэне і прафінансаваў некалькі найбуйнейшых выстаў у Амерыцы.

Міхаіл Прохараў аб'явіў пра выдзяленне аднаго мільёна даляраў на арганізацыю праграмы культурнага абмену «Транскультурны экспрэс. Мастацтва Расіі і ЗША сёння».

Пётр Авен аказвае фінансавую падтрымку выставам рускага мастацтва ў галерэі сучаснага мастацтва Тэйт і ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лондане, дзе ён таксама з'яўляецца апекуном. Кампаніі, якія знаходзяцца пад яго кіраваннем, таксама ўносяць фінансавы ўклад у правядзенне выстаў у такіх музеях як Гугенхайм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0