08.10.2019 / 16:16

Перамовы Брытаніі і ЕС наконт Брэкзіту на мяжы правалу 1

Перамовы паміж Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам пра новае пагадненне аб Брэкзіце на мяжы правалу. Пра гэта ў аўторак паведамілі брытанскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў атачэнні прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана.

Паводле яго слоў, у аўторак Джонсан размаўляў па тэлефоне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. У ходзе размовы Меркель настойвала на тым, каб Паўночная Ірландыя пасля Брэкзіту заставалася ў мытным саюзе з ЕС — іншых варыянтаў, каб вырашыць праблему ірландскай мяжы, на яе думку, няма.

«Калі гэта афіцыйная пазіцыя ЕС, пагадненне немагчыма не толькі цяпер, але і ў прынцыпе», — сказала крыніца ў акружэнні Джонсана.

NN.by

4
Котіс / Адказаць
08.10.2019 / 19:50
Навошта было рабиць гэтую дурасць - брэкзит? Часам розную дурату робяць дыктатуры, але, як бачым, и дэмакратыи ад гэтага не застрахаваныя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру