Зламыснікі ад імя нацыянальнага аператара паштовай сувязі РУП «Белпошта» рассылаюць на электронную пошту паведамленні з шкоднасным праграмным забеспячэннем, перадае прэс-служба прадпрыемства.

На сённяшні дзень зафіксаваныя выпадкі спам-рассылак, якія распаўсюджваюцца пры дапамозе электроннай пошты ў сеткі інтэрнэт. Лісты ўтрымліваюць шкоднаснае праграмнае забеспячэнне і адпраўляюцца нібы ад імя РУП «Белпошта».

«У сувязі з гэтым паведамляем, — асцерагаюць на «Белпошце», — што адпраўка спам-паведамленняў ажыццяўляецца з адрасоў электроннай пошты, якія не маюць да РУП «Белпошта» ніякага дачынення. Каб пазбегнуць заражэння сваіх камп'ютараў заклікаем кліентаў не адкрываць лісты з сумніўным зместам ад невядомых адрасатаў».

Звяртайце ўвагу на даменнае імя, з якога прыходзяць лісты: у нацыянальнага аператара паштовай сувязі РУП «Белпошта» зарэгістравана даменнае імя belpost.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0