08.10.2019 / 20:37

Караеў пра заахвочванне Макея да беларускай мовы: «Я згодны. Прымазвацца не буду, але і адмаўляць у памкненні не стану» 5

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў сёння карэспандэнту БЕЛТА, што калі мы хочам захаваць нацыю і дзяржаву, то мусім развіваць беларускую мову. 

Чытайце: Макей: Калі хочам захаваць нацыю, трэба больш увагі надаваць беларускай мове

У кулуарах «Мінскага дыялога» карэспандэнт «Нашай Нівы» пацікавіўся, ці згодны з калегам міністр унутраных спраў Юрый Караеў

«Канечне! Гэта мова народа, які тут нарадзіўся і жыве. Але без спекуляцый: я ні актыўна прымазвацца не буду, але і адмаўляць такія памкненні не стану. Пытанне ў тым, як гэта адчувае грамадства: калі хоча, то так і павінна быць. Меркаванне грамадства асноўнае, а не мае суб'ектыўныя ацэнкі як міністра ці прадстаўніка іншай нацыянальнасці (Юрый Караеў асецін — Рэд.)», — сказаў Караеў. 

АЯ, фота Надзеі Бужан

7
Jan / Адказаць
08.10.2019 / 20:41
Па-беларуску адказаў?
3
Брыдкая пачвара / Адказаць
08.10.2019 / 21:50
Ніколі не баачыў беларускамоўных міліцыянтаў. Нават па целеку
0
хамса / Адказаць
08.10.2019 / 21:57
дык што, на спецвопратцы будзе напісана “міліцыя”, а не “милиция”, як цяпер? ці грошы ё толькі на рамонт у кабінеце і на (падазраючы) катэдж у драздах?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру