08.10.2019 / 19:08

На польска-беларускай мяжы агітуюць запісвацца ў перапісе палякамі 30

Актывісты фонда «Młode Kresy», зарэгістраванага ў Польшчы, 5 кастрычніка з польскага боку мяжы ў Кузніцы агітавалі беларускіх грамадзян, якія стаялі ў чарзе ў пункт пропуску, запісвацца ў перапісе насельніцтва палякамі, паведамляе Hrodna.life са спасылкай на kresy.pl.

Актывісты раздавалі ўлёткі з інфармацыяй аб перапісе і заклікамі заявіць у час перапісу пра сваю польскую нацыянальнасць. Сваю акцыю яны назвалі «Pamiętam kim jestem» («Памятаю хто я»).

«Калі яны ў нейкай ступені адчуваюць сябе палякамі, то няхай запішуцца палякамі», — сказала журналістам TVP Białystok актывістка фонда «Młode Kresy» Эвэліна Падгорна, якая сама родам са Львова.

На гэтым тыдні актывісты плануюць таксама раздаваць улёткі на адным з літоўска-беларускіх пунктаў пропуску.

Да пачатку перапісу актывісты расклейвалі ў беларускіх рэгіёнах, дзе жыве вялікая польская нацыянальнай меншасць, налепкі і плакаты падобнага зместу. Агітацыйныя матэрыялы з’явіліся ў Гродне, Лідзе, Шчучыне, Ваўкавыску, Воранаве і Іўе. Крытыку ў інтэрнэце выклікала налепка з Канстанцінам Каліноўскім на «Карце паляка» і подпісам «Я паляк».

Фонд «Młode Kresy» зарэгістраваны ў Польшчы. Яго стварыла ў 2017 годзе моладзь, якая прыехала туды вучыцца з Беларусі, Літвы і Украіны.

Старшыня фонду Міраслаў Капцэвіч кажа, што з’ехаў з Беларусі ў Польшчу з-за пераследу з боку міліцыі і КДБ, якім не падабалася яго грамадская дзейнасць.

«Мы хочам, каб польскасць у Беларусі жыла, мы хочам размаўляць на роднай мове, ведаць сваю культуру, сваю традыцыю. Калі нас будзе ўсё менш, то ўжо не будзе ані мовы, ані культуры», — патлумачыў Міраслаў.

13
гыгыгы / Адказаць
08.10.2019 / 19:17
Я сення записауся. Беларусам. Родная мова- беларуская, размауляю па беларуску. Але збираюся з ехаць.....
37
Павел / Адказаць
08.10.2019 / 19:26
"Мы хочам, каб польскасць у Беларусі жыла, мы хочам размаўляць на роднай мове, ведаць сваю культуру, сваю традыцыю. Калі нас будзе ўсё менш, то ўжо не будзе ані мовы, ані культуры", — патлумачыў Міраслаў"
І што тут дрэннага? Беларусам трэба браць прыклад з палякаў.
37
Nokia / Адказаць
08.10.2019 / 19:33
Новы падвід грантасмокаў адпрацоўваць грошы. Яго гэта знаёма. Наляпіць налепкі, параздаваць улёткі. Але галоўнае абавязкова ўсё адфоціць для донараў.
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру