08.10.2019 / 22:08

Кіраўнік БРСМ: Мы ніколі не будзем стаяць на варце інтарэсаў дэгенератаў і падтрымліваць прыдуркаватых ВІДЭА 38

Сёння ў інстаграм-канале БРСМ адбыўся стрым з удзелам кіраўніка маладзёжнай арганізацыі Дзмітрыем Варанюком і прэс-сакратаром мінабароны Уладзімірам Макаравым.

Падчас стрыма студэнты задавалі пытанні наконт службы ў войску Макараву, і некаторыя з іх былі вельмі нязручныя. Сама трансляцыя па нейкай прычыне была гарызантальнай, хаця фармат сторыс у інстаграме прадугледжвае вертыкальныя відэа.

У канцы эфіру кіраўнік БРСМ выказаўся досыць рэзка: «Што тычыцца варты і інтарэсаў, БРСМ заўсёды стаяў і будзе стаяць на варце інтарэсаў моладзі. Мы ніколі не будзем стаяць на варце інтарэсаў дэгенератаў. І я тут у жывым эфіры магу гэта казаць. На жаль, мы ніколі не будзем падтрымліваць прыдуркаватых або рабят, якія спрабуюць нашкодзіць нашай краіне. Гэтага мы не дазволім», — сказаў Дзмітрый Варанюк.

NN.by

4
HENRIK KWINTA / Адказаць
08.10.2019 / 21:37
Дык выж ужо дауно стаице.
4
Алесь2018 / Адказаць
08.10.2019 / 21:46
Гэта што, БРСМ супраць усёй дзеючай улады?
6
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
08.10.2019 / 21:47
Слабоумные дегенераты  говорят  что  не хотят стоять на страже слабоумных дегенератов -- НО почему то тщательно блюдут их интересы !!!   Парадокс ! )))
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру