09.10.2019 / 08:54

У Швецыі паставілі помнік Златану Ібрагімавічу. А футбаліст узяў і параўнаў яго са статуяй Свабоды ФОТАФАКТ 3

У горадзе Мальмё на поўдні Швецыі афіцыйна адкрылі помнік футбалісту Златану Ібрагімавічу. У гэтым горадзе Ібра нарадзіўся. Статую вышынёй 2,7 метра зрабілі яшчэ яшчэ два гады таму, аднак доўгі час не маглі знайсці месца. «Калі вы прыязджаеце ў Нью-Ёрк, у вас ёсць статуя Свабоды, калі вы прыязджаеце ў Швецыю, ў вас ёсць статуя Златана», — пракаментаваў адкрыццё свайго помніка сам футбаліст.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

We are Zweden!!!

Публикация от Zlatan Ibrahimović (@iamzlatanibrahimovic)

Златан — самы вядомы шведскі нават не футбаліст, а спартовец. На многіх шведскіх сайтах ёсць асобныя раздзелы: і спорт, і асобна Ібрагімавіч.

Гуляў за «Мальмё», «Аякс», «Ювентус», «Інтэр», «Мілан», «Барселону», ПСЖ, «МанЮнайтэд». Цяпер выступае за «ЛА Гэлаксі». У верасні зрабіў некалькі дубляў (забіваў па два мячы) за матч.

NN.by

5
LitvinM / Адказаць
09.10.2019 / 09:13
Гэты баснійскі цыган ніколі не пакутваў ад недахопа фанабэрыі. Гулец выдатны, але фанабэрыя яшчэ больш высокая
1
Axel Justas / Адказаць
09.10.2019 / 09:31
Карацей, пакуль чалавек жывы, няма чаго ставіць помнікі. Нічога добрага з гэтага не выходзіць, ён амаль заўсёды паспее 'аблажацца'. 
0
Гісторык / Адказаць
09.10.2019 / 13:13
Помнік шыкоўны, Златану - поспехаў! Беларусам вучыцца цывілізаванасці ))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру