Кітай можа адмяніць два перадсезонныя матчы Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА), якія павінны адбыцца на тэрыторыі краіны на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляе The New York Times.

У чацвер на паркет у Шанхаі павінны выйсці каманды «Лейкерс» і «Нэтс». Іх паўторная сустрэча запланавана на суботу ў Шэньчжэне.

Раней генеральны менеджар клуба НБА «Х'юстан» Дэрыл Моры падтрымаў у твітары пратэсты ў Ганконгу, якія доўжацца некалькі месяцаў. Яны пачаліся з-за закона аб экстрадыцыі. Новая хваля акцый паднялася пасля аб'явы аб забароне на нашэнне масак падчас масавых сходаў.

Неўзабаве Моры выдаліў твіт. Камісар НБА Адам Сільвер адмовіўся караць або асуджаць аўтара. У адказ Асацыяцыя баскетбола Кітая заявіла аб спыненні супрацоўніцтва з клубам «Рокетс». Тэлеканал CCTV спыніў паказ гульняў лігі. Цяпер, па інфармацыі крыніцы The New York Times, кітайскі бок разглядае пытанне аб адмене двух выставачных матчаў НБА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0