«Ноч расстраляных паэтаў» у 2018 годзе, фота Волі Афіцэравай

«Ноч расстраляных паэтаў» у 2018 годзе, фота Волі Афіцэравай

У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах пройдзе «Ноч расстраляных паэтаў». Гэтая падзея адбываецца ўжо трэці год запар. У гэтыя дні ў 1937 годзе ва ўрочышчы пад Мінскам былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў беларускай інтэлігенцыі.

Паводле ініцыятара акцыі прадпрымальніка Змітра Дашкевіча, гэта «не акцыя і не мітынг, а ўшанаванне памяці нявінных людзей на месцы, дзе чыніўся генацыд Беларусі». Сабрацца ён прапануе а 20-й гадзіне 29 кастрычніка на ўзгорку — там «будуць гучаць адпаведныя месцу і даце спевы, творы рэпрэсаванай літаратуры, малітвы».

Грошы на акцыю збіраюць праз адпаведную платформу на фэйсбуку. Пакуль сабрана 500 даляраў з 2000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0