Дзеянням мастака, які прыйшоў на адкрыццё выставы голым, прыкрыўшы тое самае месца таблічкай «Міністэрства культуры», даюць ацэнку праваахоўныя органы, піша Tut.by
У Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва палічылі, што Аляксей Кузьміч «дапусціў дзеянні, якія абражаюць Міністэрства культуры, а таксама што яны нанеслі значны ўрон дзелавой рэпутацыі цэнтра».
Таксама цэнтр заявіў «пра поўную недатычнасць да гэтай акцыі», і пра тое, што ён «рэзка асуджае любыя дзеянні і акцыі, якія праяўляюць цынічную непавагу да грамадства і яго дзяржаўных інстытутаў».
«У цяперашні час праваахоўнымі органамі праводзіцца прававая ацэнка дзеянняў Кузьміча А.А.», — заявілі ў НЦСІ.
Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава пацвердзіла TUT.BY, што міліцыя сапраўды праводзіць праверку.
— Матэрыялы зараз знаходзяцца ў Савецкім РУУС. Але пакуль няма ацэнкі яго дзеянняў.
Таксама яна адзначыла, што праверка пачалася па заяве прадстаўніка ўстановы.