Ідзе ў дэпутаты і «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч, president.gov.by 

Ідзе ў дэпутаты і «Міс Беларусь» Марыя Васілевіч, president.gov.by 

У Беларусі скончылася падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У акруговыя камісіі было пададзена 824 пакеты дакументаў, але патэнцыйнымі кандыдатамі сталі 703 чалавекі, паведамляе ЦВК

Павінна быць выбрана 110 дэпутатаў, значыць сярэдні конкурс складае 6,38 чалавека на месца

Рэгістрацыя кандыдатаў будзе доўжыцца да 17 кастрычніка, выбары адбудуцца праз месяц, 17 лістапада

Прэтэндэнтамі ў кандыдаты ад палітычных партый вылучана 424 чалавекі (найбольш вылучыла ЛДПБ — 107 чалавек, АГП — 56, КПБ — 54), ад працоўных калектываў — 128, подпісы збіралі 272 чалавекі (для вылучэння кандыдатам у дэпутаты, трэба сабраць не менш за 1000 подпісаў).

З дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў паўторна балатуюцца 34 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0