09.10.2019 / 11:24

Кіраўнік папулярнага гуртка па робататэхніцы ў Гродне дзяліўся з падлеткамі не толькі ведамі, але і наркотыкамі 4

Міліцыя затрымала 38-гадовага жыхара Гродна, які ўцягваў непаўналетніх у спажыванне наркотыкаў, паведамляе МУС у сваім тэлеграм-канале.

Мужчына арандаваў ў цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў гурток па робататэхніцы, які карыстаўся вялікай папулярнасцю.

Аператыўнікі правялі мерапрыемствы, падчас якіх стала вядома, што акрамя навучання дзяцей праграмаванню і мадэляванню робатаў разам з некаторымі вучнямі ён ужывае наркатычныя сродкі. Інфармацыя пацвердзілася.

Акрамя таго, у доме і на працоўным месцы мужчыны было выяўлена рэчыва расліннага паходжання, гэта была марыхуана.

Устаноўлена, што мужчына дзяліўся наркатычнымі рэчывамі з трыма падлеткамі 14-16 гадоў. Дарэчы, ён быў затрыманы праваахоўнікамі падчас курэння марыхуаны з адным з памяшканняў, дзе праводзіў заняткі.

Ёсць падставы меркаваць, што колькасць падлеткаў, якім «настаўнік» прышчапляў цікавасць да наркотыкаў, можа быць больш.

NN.by

0
Свободный / Адказаць
09.10.2019 / 12:15
Хмм и зачем ему это надо было... Ага я вот не знаю что опаснее бырла за 2р или марихуанна.....
1
Vox Populi / Адказаць
09.10.2019 / 13:05
Ну не алкаголь жа ён з імі піў! Ах, забыўся, нашыя "глаўнюкі" лічаць, што медычная трава, якая дапамагае ад эпілепсіі, альцгеймера, паркенсона і г.д. больш шкодная за алкаголь, ад якога людзі дурнеюць і забіваюць іншых...
2
Максим / Адказаць
09.10.2019 / 14:07
И что вы будете делать? Посадите его в тюрьму, а кружок закроете? Детей на улицу, жизнь человеку загубите. Нормально, сразу видно что вы без панов свободной жизнью живете.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру