«Акадэмкніга» запрашае на канцэрт-прэзентацыю кніг Аляксандра Авяр'янава, які мае назву «Сімфонія бабінага лета».
Апроч аўтара ў ёй возьме ўдзел гітарыст Аляксандр Церахаў.
Паэт і музыка, а па асноўных сваіх прафесійных клопатах — дыпламат са шматгадовым вопытам, Аляксандр Авяр’янаў — аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў.
Яго сімпатычныя кнігі выходзілі на трох мовах — беларускай, рускай і польскай.
Набыць зборнікі Аляксандра Авяр'янава ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648