09.10.2019 / 11:49

Супраць Парашэнкі заведзена яшчэ адна крымінальная справа. Ужо 14-я. Бараніць яго будзе вядомы адвакат 4

president.gov.ua

Ва Украіне завялі новую крымінальную справу супраць былога прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі аб дэклараванні недакладнай інфармацыі. Пра гэта паведамляюць «Украінскія навіны» са спасылкай на Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны.

«Гэта праўда. Такая справа зарэгістравана», — заявіў прадстаўнік ДБР.

Ён дадаў, што справа заведзена па арт. 366-1 КК Украіны «Дэклараванне недакладнай інфармацыі. Пры гэтым прадстаўнік ДБР паведаміў, што вытворчасць будзе перададзена ў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро краіны. Выданне адзначае, што справа супраць Парашэнкі была заведзеная пасля таго, як у ведамства паступіла заява аднаго з дэпутатаў Вярхоўнай Рады.

У дачыненні да Парашэнкі і яго каманды ДБР ўжо расследуе 13 ранейшых крымінальных спраў. Справы адкрыты ў сувязі з меркаваным умяшаннем у дзейнасць суддзяў, а таксама ў сувязі з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Парашэнка праходзіць па іх у якасці сведкі.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што Парашэнка наняў расійскага адваката Іллю Новікава, каб той прадстаўляў яго інтарэсы ў судзе па шэрагу адкрытых супраць яго крымінальных спраў, у тым ліку вытворчасць па інцыдэнце ў Керчанскай пратоцы, паведамляе РБК

NN.by

11
Брыдкая пачвара / Адказаць
09.10.2019 / 12:04
А калі адчыняць справы за ваеныя злачынствы? Некалі ,спадзяемся, гэта будзе
5
Туш / Адказаць
09.10.2019 / 12:23
"Вытворчасць будзе перададзена...". Ох ужо гэтая калька на расійскае "производство". Назвалі бы ўжо проста і зразумела - працэс. "Працэс (у справе) будзе перададзены...". Ёмка і зразумела. І не трэба казаць, што працэс і вытворчасць - розныя рэчы. У 99% яны азначаюць адно і тое ж. І яшчэ 1% прыходзіцца на ўласна судовы працэс. 
7
Niemand / Адказаць
09.10.2019 / 12:49
Труба ў будучыні - гэта як Пшонко, якому не пашчасціла збегчы. Зеля - гэта чивокуня, які не паспеў на гелікоптар. А з Портнова атрымаецца някепскі Чечетов. :)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру