09.10.2019 / 12:33

Бернд Штанге: «Глеб яшчэ гуляе? Сур'ёзна?» 3

football.by

Экс-трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе даў інтэрв'ю прэс-службе Parimatch, піша Tut.by.

— У лістападзе паедзеце ў Мёнхенгладбах на матч Германія — Беларусь? У ім, дарэчы, зыходзячы з каціровак Parimatch, шанцаў у нас няма.

— Так. Шанцаў у беларусаў, сапраўды, няма. Можа, буду каментаваць гульню для нямецкага тэлебачання. Прынамсі, цяпер чакаю прапаноў. Немцы зусім нічога не ведаюць аб вашай зборнай. Для іх беларускі футбол асацыюецца толькі з Глебам, а ён ужо скончыў кар'еру.

— У «Іслачы» яшчэ гуляе …

— Сур'ёзна?! Я нават не ведаў. Ну, у зборнай нешта Аляксандра ўсё роўна няма.

Таксама гер Штанге пракаментаваў шанцы зборнай Беларусі трапіць на Еўра-2020 праз плэй-оф Лігі нацый.

«Па-мойму, нават прафесіяналам нялёгка разабрацца ў яго рэгламенце. Нядаўна прэзідэнт «Баварыі» Улі Хенес сказаў, што толкам не разумее гэтую сістэму.

Але калі ў беларусаў ёсць рэальны шанец, то гэта выклікае пытанні да спаборніцтваў.

Па-мойму, на Еўра ўсё ж павінны трапляць самыя моцныя. Думаю, гэты турнір чакаюць змены», — сказаў нямецкі спецыяліст.

У чацвер у Мінску зборная Беларусі згуляе адборачны матч Еўра-2020 супраць Эстоніі, а ў нядзелю супраць Нідэрландаў.

NN.by

2
Непрыхвасьцень / Адказаць
09.10.2019 / 12:42
согласен со штанге. давно пора глебушке бутсы повесить на гвоздь.
1
Мiця Выкручанскi / Адказаць
09.10.2019 / 13:23
...у нас даже АГЛ играет !...немцу не понять нас !...сытый голодного не слышит !
0
гыгыгы / Адказаць
10.10.2019 / 22:30
О вылез! Гер апцимизмус, авантурыст ад футболу, идзи выгульвай сваих "маленьких сабачак". Кирдык будзе тваей германии.(на поле вядома).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру