чым рэальны палітычны праект. Піша Андрэй Фёдараў.

Вырваўшыся на еўрапейскую прастору, беларускае кіраўніцтва пачало актыўна навёрстваць упушчаныя за час вымушанага прастою магчымасці кантактаў на высокім узроўні. Як і належыць па штаце, прыклад падае міністр замежных спраў, які наглядна дэманструе, што значыць сапраўдная шматвектарнасць. Ледзь паспеўшы вярнуцца з Берліна, Сяргей Мартынаў адправіўся ў Вільнюс, дзе 14—15 лютага прайшла яго сустрэча з калегамі з Літвы і Украіны. На гэтым тыдні Мінск наведае прэм’ер‑міністр яшчэ адной краіны Еўрасаюза — Латвіі.

Складваецца ўражанне, што афіцыйныя асобы ў Мінску спяшаюцца максімальна выкарыстаць спрыяльную сітуацыю ў адносінах з Захадам, пакуль яна яшчэ ёсць.

Але нават на гэтым фоне вельмі прыкметным уяўляецца тая асаблівая ўвага, якая надаецца ўзаемадзеянню з краінамі Балтыі і з афіцыйным Кіевам. Зусім нядаўна Аляксандр Лукашэнка сустракаўся ў Чарнігаве з украінскім прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам, а цяпер вось Сяргей Мартынаў цэлыя два дні гутарыў у Вільнюсе з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Літвы і Украіны.

На жаль, інфармацыя пра апошнюю сустрэчу аказалася, як звычайна, дастаткова скупой. «Бакі разгледзелі перспектыўныя кірункі рэгіянальнага супрацоўніцтва, абмяняліся меркаваннямі адносна ініцыятывы Усходняга партнёрства ЕС», — лапідарна паведаміў сайт беларускага МЗС.

У прыватнасці, міністры заявілі пра неабходнасць узаемадзеяння трох краін для забеспячэння функцыянавання поезда камбінаваных перавозак «Вікінг», што дасць магчымасць удасканаліць транспартную сістэму і пашырыць геаграфію грузаперавозак. Акрамя таго, абмяркоўвалася магчымасць паставак украінскай электраэнергіі ў Літву па тэрыторыі Беларусі. Вырашана стварыць рабочую групу, якая да мая падрыхтуе пагадненне аб транзіце.

Наогул, строга кажучы, гэта не тыя праблемы, якія патрабавалі разгляду ў такім складзе. Тым больш што самі па сабе пералічаныя праекты не новыя і прынцыповая згода на іх рэалізацыю дадзеная, прычым на значна больш высокім узроўні. Застаюцца, хутчэй, тэхнічныя задачы, вырашаць якія павінны адпаведныя спецыялісты, што, дарэчы, і насамрэч мела месца.

Такая неадпаведнасць тэм, якія абмяркоўваліся, рангу і амплуа галоўных удзельнікаў перамоў дазволіла некаторым аглядальнікам выказаць меркаванне, што ўсе гэтыя дыскусіі праводзіліся для адводу вачэй.
Тады як асноўным пытаннем, на іх думку, была значна большая маштабная задума, ледзь ці не ажыццяўленне ў нейкім варыянце даўняй ідэі Беларускага народнага фронту аб стварэнні Балта‑Чарнаморскага саюза.

Як уяўляецца, аўтары падобных гіпотэз выдаюць жаданае за сапраўднае. Ні аб якой «вертыкальнай інтэграцыі» (у геаграфічным сэнсе) у гэтым выпадку гаворка не ідзе. Усе названыя краіны проста спрабуюць вырашыць свае дастаткова лакальныя праблемы.

Ды і вельмі наіўна было б чакаць, што тая ж Літва ці, скажам, Польшча, якая апошнім часам таксама дастаткова энергічна дзейнічае на беларускім напрамку, раптам вырашаць фармалізаваць свае адносіны з Мінскам і Кіевам. У Еўрасаюзе гэта неяк не прынята.

Чыста гіпатэтычна яшчэ, праўда, можна было б меркаваць, што Украіна і Беларусь, якія застаюцца практычна адзінымі краінамі, праз якія ідзе транзіт расійскіх энерганосьбітаў у Еўропу, маглі б нейкім чынам аб’яднацца ў мэтах выпрацоўкі адзінай палітыкі для супрацьстаяння з тым жа «Газпромам». Аднак практыка, у тым ліку самага апошняга часу, паказвае, што яны ў гэтым плане з’яўляюцца ў большай ступені канкурэнтамі, чым саюзнікамі.

Гэта, урэшце, ніяк не павінна перашкаджаць супрацоўніцтву ў іншых сферах, напрыклад, у аслабленні манапольнай залежнасці ад расійскай нафты праз прадаўжэнне трубаправода Адэса — Броды.

Што ж да пашырэння ўзаемавыгаднага рэгіянальнага ўзаемадзеяння, то яго, як, уласна, і любое іншае, па відавочных прычынах можна толькі вітаць. Але рабіць такую альтэрнатыву глабальным кірункам дзяржаўнай палітыкі ў сённяшняй сітуацыі бесперспектыўна.

Андрэй Фёдараў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0