У Стакгольме аб'явілі ўладальнікаў Нобелеўскай прэміі за даследаванні ў галіне хіміі. Лаўрэатамі гэтага года сталі трое навукоўцаў — Джон Гудэнаф, Стэнлі Уітынгем і Акіра Ёсіна.

Узнагарода прысуджана за распрацоўку літый-іённых акумулятараў.

У гэтым годзе памер Нобелеўскай прэміі складае 9 млн шведскіх крон, ці крыху менш за $ 1 млн.

У чацвер будуць названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Прычым адразу за два гады: 2018 і 2019, бо летась прэмія не прысуджалася праз сэкс-скандал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0