09.10.2019 / 13:11

Украінскі дэпутат заявіў аб атрыманні Байдэнам $ 900 тысяч за лабізм 4

Фота з Вікіпедыі

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн атрымаў ад украінскай кампаніі Burisma Holdings $ 900 тыс. за лабісцкую дзейнасць, заявіў украінскі дэпутат Андрэй Дзяргач, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Грошы ў суме $ 900 тыс. былі пералічаныя на рахунак амерыканскай кампаніі Rosemont Seneca Partners, звязанай, па дадзеных адкрытых крыніц, у тым ліку The New York Times, з Байдэнам. Прызначэнне плацяжу — аплата за кансультацыйныя паслугі», — сказаў дэпутат.

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Дзяргач паказаў дакументы, дзе, паводле яго слоў, апісаны механізм атрымання Байдэнам-старэйшым сродкаў. Нардэп заявіў, што атрымаў гэтыя матэрыялы ад журналістаў.

Дэпутат не ўдакладніў, калі канкрэтна зроблены гэтыя выплаты. Байдэн-старэйшы быў віцэ-прэзідэнтам ЗША з 2009 па 2017 год, яго сын Хантэр пачаў працаваць у Burisma ў 2014-м.

NN.by

4
Мiця Выкручанскi / Адказаць
09.10.2019 / 13:20
...эти ребята не мелочатся !...гребут с нищего народа Украины и улыбаются !...
2
Той самы / Адказаць
09.10.2019 / 13:30
Падумаеш 900 000 даляраў. Гэта нішто. Галоўнае - Трамп вінаваты.

5
Serg / Адказаць
09.10.2019 / 14:24
Зеленский и Трамп победят Порошенко и демокротов!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру