09.10.2019 / 13:21

За адзін дзень з Беларусі было 30 тысяч спробаў рэгістрацыі на «карту паляка» 22

За адзін дзень у Ваяводcкім упраўленні ў Беластоку было зафіксавана 30 тысяч спробаў рэгістрацыі праз інтэрнэт на атрыманне «карты паляка». Усе спробы — з Беларусі, піша Радыё Свабода. ​

Падобную інфармацыю апублікаваў у фэйсбуку журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут. Што праўда, Пачобут кажа пра 30 тысяч чалавек, якія спрабавалі зарэгістравацца, у той час як Ваяводскае ўпраўленне ў Беластоку пацвярджае толькі 30 тысяч спробаў, што не тое самае.

Прэс-служба Падляскага ваяводы таксама патлумачыла, што зарэгістравацца на выдачу «карты паляка» ў Ваяводскім упраўленні ў Беластоку магчыма толькі 430 асобам за месяц.

«Са звестак, атрыманых ад групы інфарматыкаў, вынікае, што ў дзень адкрыцця інтэрнэт-рэгістрацыі 1 кастрычніка 2019 года (гэта заўсёды першы працоўны дзень месяца), было адзначана каля 30 тысяч спробаў уваходу ў сістэму запісу на чаргу», — патлумачыла Сільвія Стага.

Свабодзе таксама расказалі, што ваявода ў Беластоку зьяўляецца адзіным з 16 ваяводаў у Польшчы, які пастановай ўрада з 2017 года надзелены правам выдачы і абнаўлення «карты паляка». Карыстацца гэтай кампэтэнцыяй падляшскага ваяводы могуць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь і тыя, хто ў Беларусі мае статус асобы без грамадзянства.

Рэгістрацыя на выдачу «карты паляка» ў Ваяводскім упраўленні ў Беластоку не залежыць ад консульстваў Польшчы за мяжой (кожнае консульства мае сваю рэгістрацыйную сістэму выдачы «карты паляка»).

NN.by

18
циник / Адказаць
09.10.2019 / 13:31
супер. бягуць беларусы с краины для жыцця. жму руку 
8
циник / Адказаць
09.10.2019 / 13:42
а на грин карт в прошлом году аж 170 000. в этом видимо еще больше. о дают драпака от любимого батьки 
1
Палескі партызан / Адказаць
09.10.2019 / 14:24
Перапіс-2019 у дзеянні.
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру