Партал 115.бел не функцыянуе ўжо другі дзень. На сайце размешчана інфармацыя, што не працуе па тэхнічных прычынах.

Дырэктар КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» Максім Бардовіч Мінск-навінам распавёў, што скарыстацца інтэрнэт-рэсурсам пакуль немагчыма, бо спатрэбілася перафарматаваць усю інфармацыю за чатыры гады.

Чакаецца, што 11 кастрычніка ў людзей зноў з'явіцца магчымасць пакідаць там свае звароты.

Партал 115.бел запрацаваў 1 лістапада 2015 г. У 2019 г. ён ахапіў усе гарады Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0